Фота EPA/ALEXANDROS VLACHOS

Расія не збіраецца абмяркоўваць вяртанне Крыма Украіне. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў у пятніцу, 27 мая, на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з кіраўніцтвам Грэцыі Уладзімір Пуцін, каментуючы заяву Пятра Парашэнкі, які паабяцаў вярнуць Украіне паўвостраў.

«Што тычыцца Крыма, то пытанне, мы лічым, закрытае канчаткова. Гэта гістарычнае рашэнне людзей, якія пражываюць у Крыме», — сказаў расейскі лідар, дадаўшы, што «ніякіх абмеркаванняў з гэтай нагоды ні з кім Расія весці не будзе».

Па словах Пуціна, у сувязі з гэтым ён узгадаў прымаўку: «Дай Бог вашаму цяляці нашага ваўка з'есці». «Таму давайце больш не будзем да гэтага вяртацца», — сказаў на заканчэнне Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0