28.05.2016 / 13:00

Ігар Лучанок: «Амерыканскі даляр павінен рухнуць, а Расія адродзіцца. Пуцін — наш чалавек» 18

У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» выйшла кніга інтэрв’ю Зіновія Прыгодзіча са знакавымі постацямі беларускай культуры.

Адна з гутарак — з Ігарам Лучанком, яе частка прысвечана палітычным поглядам кампазітарам. Прыводзім цікавыя вытрымкі:

«Між іншым, Савецкі Саюз разваліўся не сам. Яго памаглі разваліць. І вельмі моцна памаглі. Але я вам скажу адну рэч: амерыканскі долар таксама павінен рухнуць. А вось Расія адродзіцца. Пуцін — наш чалавек. Шкада толькі, што вакол яго круціцца шмат рознай драбязы».

* * *

«Ведаеце, у мяне жыве ўстойлівая пагарда да ўсялякіх пярэваратняў, перабежчыкаў, адным словам да здраднікаў. Ведаю аднаго былога партыйнага работніка, які цяпер зрабіўся самым вялікім антысаветчыкам. Гэта альбо хворы чалавек, альбо падлюга. Бо хіба можна, адслужыўшы не адзін дзясятак гадоў гэтай сістэме, пасля паліваць яе брудам?»

* * *

«Я выхаваны камсамолам. Ленінскім. І ад Леніна не адракаюся, як іншыя. Не адракаюся і ад камуністычнай партыі, у якой знаходзіўся не адзін год. Я — камуніст. І заўсёды ім быў. Сапраўдным. Партыйны білет і ўліковую картку захоўваю да гэтага часу».

* * *

«Сталін — неадназначная асоба. Але што дзіўна: з гадамі цікавасць і сімпатыя да яго не змяншаецца. А здаецца, нават узрастае. Вось зараз, напрыклад, хочуць перайменаваць Валгаград у Сталінград. Чаму? Таму што Сталін пры ўсіх сваіх злачынствах усё ж такі Маскву адстаяў. І краіну таксама».

БЮ

0
Віктар Малочка / Адказаць
28.05.2016 / 13:20
«Між іншым, Савецкі Саюз разваліўся не сам. Яго памаглі разваліць" А я дык спытаў спадара Лучанка: "А хіба Савецкі Саюз паўстаў дабравольна, а не быў сабраны прымусова і на крыві шмат якіх народаў, у тым ліку і беларускага? А трымаўся ён не на прымусе?"
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
28.05.2016 / 13:40
Прамаўчаў бы -- застаўся ў памяці, як таленавіты кампазітар!
0
музыка старого мира / Адказаць
28.05.2016 / 14:30
служид этот провинциал московской империи и выслуживался.... а конец вышел для него печальным... Спецпайка обломилась. Пришлось играць на гармошке в переходе от коммунизма к капитализму...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру