28.05.2016 / 13:25

У Салігорску, стварыўшы вадзяную заслону, ліквідавалі ўцечку салянай кіслаты ФОТА 1

У Салігорску ратавальнікі ліквідавалі ўцечку салянай кіслаты з цыстэрны, паведамілі ў прэс-службе МНС.

А 7-й гадзіне вечара 27 мая ў МНС паступіла паведамленне пра выяўленне цечы салянай кіслаты з цыстэрны на чыгуначнай станцыі «Калій-3». Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС назіралася кіслотная пара паблізу цыстэрны, у сувязі з чым праводзіліся замеры стану паветра. На адлегласці 40 м ад цыстэрны ўсе паказчыкі былі ў норме.

Ратавальнікі стварылі заслону вады, і наклалі бандаж (у выглядзе спецыяльнага кіслотастойкага пластыру) для ліквідацыі цечы. Пазней прыгналі другую чыгуначную цыстэрну і перапампавалі кіслату.

Работы завершаны а 02:50. Прычына цечы высвятляецца.

0
Васілёк / Адказаць
28.05.2016 / 13:38
А мне заўседы нашыя МНСаўцы падабаліся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру