Спорт55

Чаму «Рэал» мусіць прайграць у фінале Лігі чэмпіёнаў

Піша Андрэй Дзмітранок.

Калі 28 мая на міланскім «Сан Сіра» сыдуцца дзве мадрыдскія каманды, акрамя відавочнага жадання заваяваць кубак, кожны з клубаў будзе вырашаць свае задачы.

Для «Атлетыка» – гэта шанец прыўзняцца на ўзровень еўрапейскіх грандаў, пра што я пісаў у папярэднім артыкуле. А вось што дасць 11-ы па ліку кубак мадрыдскаму «Рэал» – пытанне куды цікавейшае і зусім нелінейнае, калі глядзець у перспектыву.

«Рэал» рыхтуецца да фінала.

«Рэал Мадрыд» – клуб, дзе слова «рэал» сведчыць пра прыналежнасць да каралеўскай сям’і, з’яўляецца сімвалам як сталіцы, так і краіны ў цэлым. «Эль Мадры», як клічуць яго простыя іспанцы, быў і застаецца самым тытулаваным футбольным клубам у свеце. 10 Кубкаў (Лігі) чэмпіёнаў, 3 Міжкантынентальныя кубкі, 32 перамогі ў нацыянальным чэмпіянаце Іспаніі, 19 Кубкаў караля, 2 Кубкі УЕФА, 2 Кубкі кубкаў і безліч іншых нацыянальных і міжнародных тытулаў. Сваеасаблівая вітрына, якой па праву могуць ганарыцца іспанцы. Усім гасцям іспанскай сталіцы я б параіў наведаць музей каралеўскага клуба. Гэта сапраўдная скарбніца гульні: шматлікія кубкі, фотаздымкі, дакументы, рэчы спартсменаў, сучасная інтэрактыўная аўдыёвізуальная сістэма з відэазапісамі гістарычных момантаў. Усё гэта разам стварае мегапапулярнасць па ўсіх кантынентах, што цудоўна манетызуецца і дазваляе штогод узрываць трансферныя рынкі. Пры гэтым клуб асабліва не рызыкуе, бо маркетынгавая сістэма пабудавана такім чынам, што ад аднаго продажу маек, як тое здарылася ў выпадках з Хамесам Радрыгесам ці Раналду, усе траты адразу ж кампенсуюцца. Атрыбутыка, правы на тэлетрансляцыі і рэкламныя кантракты гульцоў і клуба прыносяць прыбытак большы, чым непасрэдна футбольная дзейнасць. І нават калі ўсё пойдзе «пад адхон», ніхто нічым не рызыкуе, бо ў «Рэал Мадрыда», як і ў «Барселоны» з «Атлетыкам Більбао», няма ўладальнікаў. Клубы з'яўляюцца спартыўнымі аб’яднаннямі, і максімум, што можа адбыцца, дык гэта банкруцтва, чаго ніколі не дазволяць улады. Такім чынам, мы маем суперклуб з неабмежаванымі магчымасцямі.

І вось тут пачынаецца самае цікавае. Усё гэтае ззянне велічы не магло б існаваць без аднаго, але важнага элементу – ФК «Барселона». Пры відавочна большай, чым у каталонцаў, вітрыне тытулаў «Рэала», большасць іх тычацца часоў чорна-белай тэлевізіі, між тым як «Барселона» зрабіла за апошнія 30 год неверагодны скачок у якасці і відовішчнасці гульні. З чым прыйшлі і тытулы. Пачалося ўсё з эры легендарнага Кроіфа і яго «dreamteam», што задалі на доўгія гады яскравы атакуючы стыль, які працягваецца да нашых дзён. Адзіным паспяховым ўсплёскам для «Рэала» за гэты час можна лічыць толькі «эру галактыкас» на чале з Зіданам і Фігу, але прынцыпова нічога не змянілася: дамінуе «Барселона». Як доўга тое будзе, ніхто не ведае, але канкурэнцыя паміж клубамі ўзвышае іх над усім кантынентам і падцягвае астатнія іспанскія клубы. Дастаткова паглядзець на фіналістаў апошніх клубных турніраў, каб зразумець, які чэмпіянат мацнейшы на кантыненце ды, урэшце, і ў свеце.

Самая вялікая пагроза іспанскай гегемоніі — не англійская Прэм’ер-Ліга, а ўнутраная сітуацыя ў краіне. Жаданне Каталоніі атрымаць суверэнітэт пагражае вывядзеннем з іспанскага чэмпіянату каталонскіх клубаў. Зразумела, што сама «Барселона» таго не жадае, бо нават калі іх прыме да сябе французскі чэмпіянат, тое будзе непараўнальным з іспанскім спаборніцтвам. З іншага боку, цэнтральны ўрад не ведае, як яшчэ стрымаць каталонцаў. Каб зразумець, што гэта можа быць важным аргументам, дастаткова сказаць, што спартыўная газета «Marca» мае значна большы наклад, чым прэса агульнай накіраванасці, і футбол як з’ява для іспанцаў важнейшы за палітыку. Непатрэбны гэты сыход і «Рэал Мадрыду», бо клуб губляе антаганіста роўнага сябе. Што будзе пісаць тая самая «Marca», калі застанецца без «Барсы» і не будзе болей выпадкаў кшталту «здрадніка» Фігу? Як жыць без суперкласіка з аўдыторыяй 600 мільёнаў тэлегледачоў? Ніхто не хоча развалу існуючай сістэмы, але «Барса», як яны самі кажуць «болей за клуб», і калі народ Каталоніі канчаткова вырашыць адзяліцца, «Барселона» будзе вымушана прыняць гэта. Вядома, пагрозы наконт вываду з ліку ўдзельнікаў можа і застануцца проста пагрозай, але палітыкі здольныя на ўсё.

У ноч з 28 на 29 мая Мадрыд спаць не будзе. Калі пераможа «Атлетыка», свята пачнецца на плошчы «Няптуна», калі «Рэал» – народ збярэцца на «Cібэлес». Паміж імі прыкладна 5 хвілін пешшу, але ад таго, хто пераможа, будзе залежыць, у якім накірунку пойдзе развівацца іспанскі футбол у далейшым. Чарговая перамога «Рэала», проста дасць яму яшчэ адзін кубак, пра вартасць якога забудуць праз год. Спытайцеся пра тое ў Анчэлоці. У той час як перамога «Атлетыка» надае яму статус суперклуба і імпульс на развіццё. Ужо не так страшны будзе сыход «Барселоны», а калі нават тая і застанецца, трэці клуб толькі ўмацуе іспанскую дамінанту.

Годнаму клубу, якім з’яўляецца «Рэал Мадрыд», патрэбны варты супернік, а без гэтай перамогі «Атлетыка» застаецца другасным клубам. Менавіта таму «Рэал» мусіць прайграць, бо незалежнасць Каталоніі падаецца непазбежнай.

* * *

Чаму «Атлетыка» мусіць перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць