Здарэнні22

Гомельскую велакраму абрабавалі двойчы за месяц: выкралі больш за 30 ровараў на $15 тыс.

Ілюстрацыйнае фота

Гомельскую велакраму на вуліцы Інтэрнацыянальнай з пачатку мая абрабавалі ўжо двойчы: скралі больш за 30 ровараў на агульную суму каля $15 тыс.

Першае рабаванне адбыўся ў ноч на 7 мая. Тады злодзеі забраліся праз чорны ўваход, падабраўшы ключы, і выкралі 23 ровары па цане ад 10 да 28 мільёнаў рублёў. Другі раз залезлі ў ноч на 21 мая. Зламыснікі забраліся праз акно і вынеслі 10 дарагіх ровараў, а таксама аксесуары.

Абодва злачынствы пакуль не раскрытыя. Праваахоўнікі не каментуюць ход расследавання.

У адміністрацыі крамы адзначылі, што ў памяшканні не была ўсталяваная сігналізацыя. Пасля першага рабавання ў краме змянілі замкі і заварылі дзверы чорнага ўваходу, а пасля другога — заклалі акно цэглай. Таксама пададзеная заява на ўстаноўку ахоўнай сігналізацыі.

У адміністрацыі крамы мяркуюць, што зламыснікі дзейнічалі на заказ і сумняюцца, што скрадзеныя ровары ўдасца рэалізаваць па іх рынкавых цэнах. У сувязі з гэтым яны просяць грамадзян дапамагчы ў пошуку выкрадальнікаў і заклікаюць звяртаць увагу на магчымыя прапановы аб продажы новых фірмовых ровараў па цане ніжэй за рынкавую.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць