Фота REUTERS/ Jorge Cabrera

У афіцыйнай заяве СААЗ сказана, што, зыходзячы з ацэнкі на гэты час віруса Зіка, які распаўсюджваецца ў 60 краінах свету і 39 краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, цяпер «няма падстаў для пераносу або адмены Алімпіяды».

Згаданы вышэй ліст падпісалі 150 спецыялістаў з усяго свету. Яны адзначалі, што на Алімпіядзе чакаецца каля паўмільёна турыстаў, якія могуць заразіцца і прывезці штам віруса ў свае краіны, што пацягне сур'ёзныя наступствы. Асабліва небяспечныя наступствы аўтары ліста прадбачаць для краін Паўднёвай Азіі і Афрыкі.

XXXI летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня.

Вірус Зіка ўяўляе небяспеку для цяжарных жанчын, паколькі можа выклікаць мікрацэфалію (памяншэнне мозгу) у нованароджаных. Вакцыны ад віруса да гэтага часу няма.

Першапачаткова лічылася, што вірус Зіка перадаецца праз укусы аднаго з відаў маскітаў. Аднак пазней высветлілася, што працэс перадачы захворвання больш складаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?