Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сёння ў час спартыўнага свята МУС распавёў журналістам, што кожны дзень займаецца ранішняй гімнастыкай і любіць катацца на ровары.

«Раней атрымлівалася аддаваць спорту больш часу, цяпер я займаюся, калі маю свабодныя хвіліны. Але кожны дзень раблю ранішнюю гімнастыку і вельмі люблю ровар», — адзначыў Ігар Шуневіч.

Супрацоўнік органаў унутраных спраў не можа служыць без добрай фізічнай падрыхтоўкі, як і без псіхалагічнай або юрыдычнай, падкрэсліў міністр. «Таму можна сказаць, што спорт і служба, як сінонімы, ідуць адзін з адным па жыцці, — лічыць ён. — Без спартыўнай падрыхтоўкі немагчыма выканаць і задачы, якія ставяцца перад вайскоўцамі».

Як адзначыў Ігар Шуневіч, у сітуацыях, калі прыходзіцца ратаваць людзей, без спартыўнай падрыхтоўкі і спецыяльных навыкаў не абысціся. Таксама, на яго думку, каб быць у гармоніі з сусветам, важна не толькі весці здаровы лад жыцця, займацца спортам, але і любіць справу, якую абраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?