Мінскі трактарны завод пышна адсвяткаваў сваё 70-годдзе і арганізаваў трактарнае шэсце па Партызанскім праспекце.
Пасля ўрачыстага парада мінчане маглі паглядзець выставу тэхнікі і нават пабыць трактарыстамі, а таксама паназіраць, як асілкі перацягвалі цяжкія таркторы (гл. фотарэпартаж Сяргея Зініна).
Гісторыя Мінскага трактарнага завода пачынаецца з пастановы аб яго стварэнні ад 29 мая 1946 года. У той дзень Савет Міністраў СССР абвясціў аб будаўніцтве завода.
МТЗ з'яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных вытворцаў трактарнай тэхнікі і прапануе больш за сто мадэляў трактароў больш як у двухстах зборачных варыянтах для ўсіх эксплуатацыйных і кліматычных умоў.