28.05.2016 / 17:43

Студэнтку ў Баранавічах пагражаюць адлічыць за ўдзел у флэшмобе «Танчым за рэформы» 7

Актывістка Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная атрымала папярэджанне пра адлічэнне з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту пасля таго, як зняла відэа ў падтрымку студэнцкага флэш-моба #танчымЗаРэформы, паведамляе pyx.by.

Незалежныя студэнцкія арганізацыі запусцілі флэшмоб «Танчым за рэформы» у лютым. Яны хацелі звярнуць увагу на адсутнасць рэформ у беларускіх ВНУ. Відэа Аліны Нагорнай з сябрамі з’явілася ў сацсетках 25 мая. Ягоны сюжэт — просты, студэнты танцуюць каля ўніверсітэта, у якім вучацца, у дадзеным выпадку гэта Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Праз некалькі дзён, 27 мая, з ёй у сацсетках звязалася супрацоўніца ўніверсітэта. «Аліна, калі вы сёння да 17.00 не выдаліце з кантактаў відэа «Танцы за рэформы», будзеце адлічаныя. Дэканат», — напісала нейкая Ірына ў асабістых паведамленнях УКантакце.

«Я здала сесію з сярэднім балам 8,2, — адказала ёй Нагорная. — За што вы можаце мяне адлічыць?»

У якасці падставы для адлічэння супрацоўніца ўніверсітэта называла курсавую. Па словах Аліны Нагорнай, якая нядаўна аднавілася на 4 курс, і даведалася пра неабходнасць напісання работы падчас сесіі, выкладчыкі далі ёй час да жніўня.

Праз нейкі час тая ж жанчына напісала студэнтцы ў Viber. «Аліна, мы не плануем вас адлічваць, але пераканаўчая просьба выдаліць гэтае відэа! У нас ва ўніверсітэце добра функцыянуе студэнцкае самакіраванне, і ўсе пытанні, якія ўзніклі, вы можаце абмеркаваць з імі. Не кідайце цень на ўніверсітэт», — адзначыла супрацоўніца ўніверсітэта.

Нагорная пры гэтым падкрэсліла, што «відэа не было знятае з мэтай кінуць цень менавіта на наш універсітэт, а тычыцца сістэмы нашай адукацыі ў цэлым».

Актывістка Руху «За Свабоду» называе гэтыя пагрозы незаконнымі: «Думаю, што будуць валіць на курсавой. Пагрозы незаконныя. І парушаюць маё канстытуцыйнае права».

0
belariy / Адказаць
28.05.2016 / 17:48
ага. Беларусь у "Балонскі працэс"... ну ну ))))
0
report / Адказаць
28.05.2016 / 18:12
А какой смысл был этих танцулек? Обратить на себя внимание?
0
Jesus Belarus / Адказаць
28.05.2016 / 18:22
Аліне параю забіць на "адукацыю" ў Баранавічах.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру