Руслан Шамсуараў

Руслан Шамсуараў

Сына віцэ-прэзідэнта кампаніі «Лукойл» Руслана Шамсуарава, які разам з прыяцелямі зладзіў гонкі з паліцыяй на ўласным уседарожніку Mercedes-Benz Gelandewagen, арыштавалі на 15 сутак за непадпарадкаванне распараджэнню супрацоўніка паліцыі (артыкул 19.3 КаАП РФ), паведамляе lenta.ru.

Раніцай паведамлялася, што Шамсуараў хаваўся ад пакарання, але 27 траўня быў затрыманы ў Маскве. Першапачаткова ў дачыненні да Шамсуарава распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Акрамя таго на 15 і 10 сутак былі арыштаваныя два пасажыры Gelandewagen.

За дзень да гэтага, 26 мая, кіроўцу Gelandewagen Абдувахоба Маджыдава арыштавалі на 15 сутак. Яму прысудзілі 200 гадзін абавязковых работ і пазбавілі пасведчання кіроўцы на два месяцы.

23 мая сын старшага віцэ-прэзідэнта «Лукойла» Азата Шамсуарава разам з прыяцелямі паспрабаваў уцячы ад паліцыі на сваім уседарожніку. Mercedes Шамсуарава пераследавалі шэсць экіпажаў ДПС. Пагоню маладыя людзі транслявалі ў Periscope.

Кіроўца Mercedes ехаў на высокай хуткасці, перасякаў двайную паласу і выязджаў на пешаходныя зоны. У выніку аўтамабіль апынуўся ў скверы. Маладыя людзі кінулі транспартны сродак і паспрабавалі збегчы, але іх затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0