У пракуратуру Мінска сёння выклікалі на допыт у якасці сведкі каардынатара тэлеканала «Белсат», сябру ўправы Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуарда Мельнікава.

Допыт тычыўся «справы аб мультфільмах», на падставе якой 27 і 28 сакавіка ў кватэрах беларускіх журналістаў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. Допыт, які вёў следчы па асабліва важных справах Віктар Шабан, доўжыўся каля 40 хвілін.

Мельнікава распытвалі і пра яго прыналежнасць да «Белсату«. Ён паведаміў, што займаецца рэгістрацыяй прадстаўніцтва гэтага тэлеканалу ў Беларусі і робіць гэта тут афіцыйна. Мельнікаў таксама давёў следчаму, што не мае дачынення да справы Мультклубу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?