28.05.2016 / 19:34

10 дзяцей атрымалі раненні ад удару маланкі ў адным з паркаў Парыжа

Getty Images / Alexander Ipfelkofer

У парку Мансо, у VIII акрузе французскай сталіцы, ў выніку ўдару маланкі 11 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку 10 дзяцей і адзін дарослы, які суправаджаў групу. Пра гэта ў суботу, 28 мая, паведамляе выданне Le Parisien.

Як удакладнілі прадстаўнікі выратавальных службаў, якія працуюць на месцы здарэння, шасцёра дзяцей знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Як заявілі ў мэрыі французскай сталіцы, суботняя навальніца была «абсалютна раптоўным і непрадказальным метэаралагічным феноменам», распавёў выданню Le Figaro прадстаўнік мэрыі. «Мы атрымалі папярэджанне аб рызыцы навальніцы за некалькі хвілін да здарэння», дадаў прадстаўнік гарадской адміністрацыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру