28.05.2016 / 20:36

Пуцін наведаў Святую гару Афон праз тыдзень пасля візіту Лукашэнкі ў Ватыкан 18

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведаў Святую гару Афон. Ён прыехаў у Афонскую манаскую рэспубліку на другі дзень свайго візіту ў Грэцыю.

Яго прыбыццё на Афон прымеркавана да тысячагоддзя прысутнасці там рускага манаства.

Пратаэпістат Святой гары айцец Павел і Уладзімір Пуцін. Фота: Аляксей Дружынін/прэс-служба прэзідэнта РФ/ТАСС

На Афоне Пуцін наведаў храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе быў адслужаны кароткі малебен.

Кароткі малебен, які служаць у храме, — гэта візантыйскі найстаражытнейшы чын, звязаны з сустрэчай архірэя або ганаровай асобы.

У ходзе набажэнства была ўзнесеная малітва з прашэннем пра здароўе, жыццё і міласьць слузе Божаму Уладзіміру з сямействам і тым, хто вакол яго, перадае ТАСС.

Прывітальнае слова прамовіў протаэпістат Святой гары айцец Павел. У адказ Пуцін падзякаваў Сусьветнаму патрыярху і прадстаяцелям Грэцкай праваслаўнай царквы за тое, што яны робяць для захавання еднасці з Рускай праваслаўнай царквой і рускім народам.

«Я тут другі раз і заўсёды адчуваю асаблівую цеплыню, дабрыню і самае лепшае стаўленне не толькі да мяне, як кіраўніка расійскай дзяржавы, а да рускага народу, народу ў цэлым», — сказаў Пуцін.

Нагадаем, што тыдзень таму прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітам цэнтр заходняга хрысціянства Ватыкан і сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам.

Фота president.gov.by

«Гэта была ў тым ліку асабістая сустрэча. Яна прайшла вельмі добра. Лепш не бывае. Мы блізкія з ім ідэалагічна, у нас аднолькавыя прынцыпы і погляды на светаўладкаванне, развіццё… І на падставе гэтага ў нас адбылася вельмі душэўная і цёплая размова», — распавёў Лукашэнка ў інтэрв'ю журналістам. «Я выказаў думку, што пантыфіку пара прыехаць у Беларусь і разам з нашым Патрыярхам сустрэцца з нашымі жыхарамі», — дадаў Лукашэнка. — Усё ў руках Госпада. Калі ён благаславіць, то нашы вышэйшыя іерархіі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў сустрэнуцца на беларускай зямлі. Думаю, што запросяць туды і прадстаўнікоў мусульманскага свету, і іўдзеяў, і іншых канфесій».

І яшчэ адна дэталь.

Учора, 27 мая, Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас наведалі Музей візантыйскага і хрысціянскага мастацтва ў Афінах, дзе адкрылі выставу іконы Андрэя Рублёва «Ушэсце» са збору Траццякоўскай галерэі.

А напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Ватыкан менавіта там, у непасрэднай блізкасці ад знакамітай Сікстынскай капэлы, адкрылася выстава «Іканапіс Беларусі XVII—XXI стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь», якую кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў 21 мая ў суправаджэнні Дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна.

nn.by

0
Літвін-БЕЛАРУС / Адказаць
28.05.2016 / 21:03
Пайшлі замаліваць грэхі: Мо,адчуваюць час ліхі ?
0
77 / Адказаць
28.05.2016 / 21:08
І мы звяртаеся да Найсвяцейшай Багародзіцы-дай слузе Божаму Уладзіміру усё па справах яго.
0
омоновец(бывший) / Адказаць
28.05.2016 / 21:16
Помоги бог всю Европу нагнуть! просил путин склонив голову и иконе!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру