Нямецкі авіяперавозчык Lufthansa абвясціў, што перастае лётаць у Венесуэлу, якая перажывае ўсё больш моцны эканамічны крызіс.
Палёты спыняцца з наступнага месяца, але Lufthansa спадзяецца аднавіць іх у найбліжэйшай будучыні.
У кампаніі кажуць, што кантроль над абаротам валюты, уведзены ў лацінаамерыканскай дзяржаве, робіць немагчымым для перавозчыка перавод сваіх даходаў у даляры і іх вывад за мяжу.
У Венесуэле цяпер назіраюцца высокая інфляцыя і востры недахоп тавараў першай неабходнасці. Гэта ўжо выклікала хвалю акцый пратэсту.