29 мая ў 03.43 ва ўкраінскім сяле Літачкі Браварскага раёна на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў двухпавярховым будынку, у якім арганізаванае часовае пражыванне асоб сталага ўзросту, узнік пажар з наступным распаўсюджваннем агню па ўсёй плошчы.

mns.gov.ua

Падраздзяленнямі ДСНС ў 05.25 пажар быў лакалізаваны, у 08.25 — ліквідаваны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у доме знаходзілася 35 чалавек. Загінулі 17 чалавек. Выратавана 18, з якіх пяцёра з апёкамі розных ступеняў цяжкасці шпіталізаваныя ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?