Футбалісты клубаў першай лігі «Зорка-БДУ» і «Хімік» не ў жарт збянтэжыліся, калі падчас іх матчу на поле стадыёна РЦАР-БДУ упаў дрон. На шчасце, ніхто са спартсменаў не пацярпеў.

Некалькі гульцоў падышлі да прылады і асцярожна яго памацалі, аднак узяць его ў рукі рашыліся не адразу. Нехта з гледачоў на трыбунах крыкнуў, каб выклікалі АМАП і знайшлі ўладальніка дрона.

Нарэшце дрон прыбралі і працягнулі гульню, якая скончылася з лікам 2:3 на карысць «Хіміка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?