У спаборніцтвах прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, а таксама іншых органаў дзяржаўнага кіравання.
Удзельнікі турніру спаборнічалі ў індывідуальным і парным разрадах. Перамогу ў індывідуальным разрадзе атрымаў прадстаўнік Пасольства Венесуэлы, у парным — супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі. Перамогу ў міксе заваявалі Пасол Італіі з жонкай.
У сваім выступе на цырымоніі ўзнагароджання У.Макей выказаў упэўненасць, што правядзенне дадзенага турніру стане традыцыйным.
* * *
У першапачатковай версіі паведамлення было памылкова ўказана, што турнір адбыўся на прызы міністра замежных спраў.