Маланка стала прычынай смерці двух чалавек у Польшчы, яшчэ трое пацярпелі з-за стыхіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Мужчына 40 гадоў спускаўся з гары непадалёк ад мяжы са Славакіяй у Сілезскім ваяводстве, калі раптам пачалася навальніца. Маланка ўдарыла ў чалавека. Людзі, якія апынуліся побач, паспрабавалі правесці рэанімацыйныя дзеянні, але беспаспяхова: мужчына памёр.

Цела яшчэ аднаго мужчыны, які стаў ахвярай маланкі, было знойдзена на поўдні Польшчы, у Сілезскім ваяводстве.

Таксама паведамляецца пра траіх пацярпелых недалёка ад піку Сакаліца. У аднаго з іх моцныя апёкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0