Аляксандр Лукашэнка 30—31 мая наведае з рабочым візітам Казахстан. Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах.

На парадку дня «пытанні паглыблення эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі».

«У ліку важных для Беларусі пытанняў канцэпцыі фарміравання ў ЕАЭС агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў», — адзначаецца ў паведамленні.

Таксама будуць абмяркоўвацца асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў — членаў ЕАЭС на 2016—2017 гады, рэалізацыя асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасці саюза.

Акрамя таго, запланавана сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць «актуальныя пытанні двухбаковых адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?