Намер старшыні Еўракамісіі (ЕК) Жан-Клода Юнкера прыняць удзел у Пецярбургскім эканамічным форуме выклікае растучую незадаволенасць у ЗША, некаторых краінах ЕС і нават у самім апараце ЕК, паведамляе амерыканская газета The Politico са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Як паведамляе выданне, крытыкі асцерагаюцца, што візіт Юнкера ў Расію ўзмоцніць пазіцыі Уладзіміра Пуціна якраз перад прыняццем важнага рашэння аб працягу санкцый супраць Масквы ў канфлікце вакол Украіны. Яны паказваюць, што Пецярбургскі эканамічны форум, на які штогод з'язджаюцца палітыкі, бізнесмены і эксперты, часта разглядаецца як процівага Сусветнаму эканамічнаму форуму ў Давосе.

«Сустрэчы толькі дзеля саміх сустрэч не дадаюць каштоўнасці адносінам паміж ЕС і Расіяй. Крэмль выкарыстоўвае сустрэчы, каб стварыць уражанне аб тым, што бізнес працягваецца як звычайна і праецыруе гэтае ўражанне уласнай публіцы», - заявіў у інтэрв'ю Politico міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?