31 мая, у аўторак, ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі па Брэсцкай вобласці — моцныя дажджы. У асобных раёнах краіны навальніцы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература ноччу + 12 … + 17°С, днём + 22 … + 28 ° С.

З 1 па 3 чэрвеня ў Беларусі пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу + 10 … + 17°С, днём + 19 … + 26°С.

У выходныя ўладу над надвор'ем возьмуць атмасферныя франты з паўночнага захаду: прыйдзе воблачнасць і дажджы, а таксама ўсталюецца больш свежае надвор'е.

4 чэрвеня, у суботу, ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу + 7 … + 14°С, днём + 18 … + 25°С.

5 чэрвеня, у нядзелю, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу + 7 … + 14°С, днём + 16 … + 23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?