Здарэнне адбылося ўвечары 28 мая на дачным участку ў садовым таварыстве «Крыніца» Баранавіцкага раёна.

Сям'я загінулай жыве ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці. У Баранавіцкі раён дзяўчынка з бацькамі і малодшым братам прыехалі ў госці да сябра сям'і. 

— Тата загінулай дзяўчынкі прыхінуўся да слупа, пастаўленага перад домам, каб зрабіць навес. Слуп стаў падаць. У той момант побач знаходзілася дачка мужчыны. Дзяўчынка атрымала траўму галавы, ад якой памерла на месцы, — распавяла Intex-press Марына Дранькова, прэс-сакратар Упраўлення Следчага камітэта РБ па Брэсцкай вобласці. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?