Нерухомасць1313

Топ-10 самых дарагіх дамоў і кватэр, якія прадаюцца ў Мінску

У лютым міністр будаўніцтва і архітэктуры Беларусі Анатоль Чорны ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» заявіў: «Рынак будзе падаць. Элітнае жыллё павінна падцягвацца і скідаць цану, каб знайсці свайго купца». «Наша Ніва» вырашыла пацікавіцца, колькі сёння трэба аддаць за «элітныя» квадратныя метры.

Дамы, катэджы, сядзібы

Цэны на дамы даўно ўжо ідуць на мільярды беларускіх рублёў і, адпаведна, мільёны долараў.

Найдаражэйшае жытло — «віла» у Раўбічах, за якую просяць 65 мільярдаў рублёў (3,3 мільёна долараў).

Трохузроўневы дом з брусу стаіць на берагавой лініі вадасховішча. На ўчастку нават ёсць свой пірс. Плошча дома — 496 квадратных метраў.

У ім ёсць шэсць спальняў, сем санвузлоў, басейн з гейзерамі і гідрапушкай.

Таксама ёсць гаспадарчы блок: саўна, хамам, спартзала, баскетбольная пляцоўка, футбольнае поле, гараж на дзве машыны, паркоўка для гасцей. Усё гэта, натуральна, абсталявана камерамі вонкавага назірання.

Участак, на якім стаіць дом, — 25 сотак.

Дарэчы, магчымы варыянт з арэндай. Месяц жыцця ў такім доме абыдзецца прыкладна ў 18 тысяч долараў.

За трохі меншыя грошы можна пасяліцца ў Бараўлянах. Тут прадаюць катэдж плошчай амаль 700 метраў. Участак на якім стаіць дом, — амаль паўгектара.

«Сакавіта і аптымістычна!» — так рэкламуюць жытло прадаўцы. За «сакавітасць» прыйдзецца аддаць 58 мільярдаў рублёў (амаль 3 мільёны долараў).

За гэтыя грошы прапануюць два дамы. Асноўны «імкнецца да французскага ампіру, але пры гэтым выглядае сучасна».

У доме ёсць кабінет з більярднай і бібліятэкай, хатні кінатэатр, басейн у міжземнаморскім стылі, саўна, гардэроб, цёплы гараж. Мэбля, керамічная плітка, свяцільні — з калекцый вядучых італьянскіх вытворцаў.

Сцены хаты — утоўшчкі 70 см.

Другі дом мае плошчу 233 метры, пабудаваны з брусу сібірскай лістоўніцы і хвоі. Інтэр'ер — «экалагічнае дрэва ў спалучэнні з класікай, выкананы ў спакойных танах».

Ну і, плюс, дагледжаны ўчастак, на якім высаджана больш за 120 іглічных і дэкаратыўных раслін.

Калі на «вілу» ці «сакавітасць» трохі бракуе, можна разгледзець таннейшы варыянт — за 39,5 мільярдаў рублёў (амаль 2 мільёны долараў). Гэты катэдж месціцца ў вёсцы Каменная Горка — гэта адразу за МКАДам, насупраць аднайменнага мікрараёна.

Прадаўцы абяцаюць неймаверны камфорт.

5 санвузлоў, басейн з гідрапушкай і гейзерамі, каскад-вадаспад, саўна, спартзала… Усё, як у найлепшых дамах Парыжа.

На вуліцы — пляцоўкі для баскетбола і тэніса, мангал. Відэакамеры ў камплекце. Плошча ўчастка — 11 сотак. Дом — 362 квадратныя метры.

Арэнда тут трошкі таннейшая — 15—16 тысяч даляраў на месяц.

Таксама можна падабраць варыянт у Тарасаве. Прапаноў тут некалькі, усе каштуюць каля 33—35 мільярдаў (то бок 1,6—1,7 мільёна даляраў).

Вось, напрыклад, трохузроўневы дом на ўчастку плошчай 25 сотак.

Тут ёсць і асобны домік для ахоўнікаў, і асобнае памяшканне з басейнам і спартовай залай.

Акрамя таго — статуя з вадаспадам у атачэнні бярозак. 

Яшчэ адзін варыянт, які прапануе рынак сёння, — сядзіба пад Мінскам. Гэта не проста дом, а цэлы комплекс, які, па словах прадаўцоў, знаходзіцца ў «самым сэрцы біялагічнага заказніка «Юхноўскі», у асяроддзі векавога лесу».

За сядзібу хочуць 29 мільярдаў 174 мільёны рублёў (амаль 1,5 мільёна долараў). За гэта можна атрымаць 50 сотак зямлі, два дамы, распрацаваныя фінскай фірмай: асноўны, плошчай 300 квадратных метраў, і гасцявы, плошчай 160 метраў. У гасцявым месціцца таксама лазня і масажны кабінет. Усе пабудовы новыя, прадаюцца ўпершыню.

Акрамя гэтага, на ўчастку ёсць альтанка з убудаваным кінатэатрам з вулічнай апаратурай, гасцявая стаянка на 4 аўтамабілі і велапаркоўка, дзіцячая і гульнявая пляцоўкі і «сцежка здароўя» на 500 метраў удоўжкі.

Кватэры

24,6 мільярда рублёў (1,25 мільёна долараў) каштуе пентхаус у цэнтры Мінска на вуліцы Шорнай.

Кватэра гатова да пражывання: аздабленне, мэбля, сантэхніка – усё ёсць. Нават ёсць уласная тэраса плошчай каля 40 метраў.

Кухня-гасцёўня — большая за 60 метраў. Таксама «у камплекце» 3 спальні, прыбіральня, ванная, гардэробная, лоджыя і каморка.

Агульная плошча жылля — 194 кв.м.

За амаль тыя ж грошы прадаецца кватэра ў цэнтры сталіцы, 5 хвілін пехатою ад парка Горкага.

У 5-пакаёвай кватэры на Румянцава ўстаноўлена прытокава-выцяжная вентыляцыя, сістэма «разумны дом» і «разумнае святло», цёплыя падлогі, сістэма ачысткі вады, кандыцыянеры, разводка пад электрыку і сантэхніку.

Сцены выраўнаваны пад афарбоўку і нават дэкараваны ляпнінай. Плошча кватэры – 202 квадратных метры.

Абыдзецца гэта ўсё ў 24 мільярда рублёў (1,22 мільёна долараў). Праўда, мяркуючы па фота, можна зрабіць выснову, што скончваць рамонт прыйдзецца новаму гаспадару.

Яшчэ адзін пентхаўс можна набыць за 23,6 мільёна рублёў (каля 1,2 мільёнаў долараў). Ён знаходзіцца на вуліцы Старажоўскай.

Плошча кватэры — 412 метраў. З іх 214 займае тэраса на даху.

Уся мэбля — італьянская, на падлозе мармур, граніт, паркет. Кватэра абсталявана сістэмай «разумны дом».

А на тэрасе прадугледжаны кухня, душ, басейн, камін і начны кінатэатр.

За 17,7 мільярдаў рублёў (900 тысяч долараў) прадаюць 6-пакаёўку на Собінава.

Агульная плошча кватэры — амаль 800 метраў. Кватэра мае некалькі ўзроўняў.

Цагляны дом, у якім месціцца жытло, быў пабудаваны ў 2004 годзе, таму кватэра не новая, але з рамонтам.

Ёсць балкон (лоджыя), З асобныя парковачныя месцы ў гаражы.

Трохі танней каштуе кватэра на вуліцы Чэхава. За 16,8 мільярда рублёў — ці за 850 тысяч долараў — можна набыць пяціпакаёўку ў доме 2002 года.

Яна прадаецца з мэбляй і абсталяваннем, уключаючы спартовае. Плошча — 231 метр.

Таксама ёсць парковачнае месца ў падземным гаражы.

Ці то гаспадары, ці то прадаўцы характарызуюць кватэру так: «Аўтарскі праект дызайнера з сусветным імем. ЦЭНТР. Для тых, хто хоча жыць у элітным месцы, элітным доме, з элітнымі суседзямі». 

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць