Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны рассакрэціла звесткі пра двух інструктараў, якія рыхтуюць снайпераў для так званай «Наваросіі».

Адным з іх аказаўся беларус – 30-гадовы Аляксандр Сцяцко.

«Снайпераў на Данбасе рыхтуе камандзір групы радыёсувязі роты спецпрызначэння, старшы лейтэнант Аляксандр Аляксандравіч Сцяцко, ураджэнец Асіповіч Магілёўскай вобласці, выпускнік Навачаркаскага вышэйшага вайсковага каманднага вучылішча сувязі. Месцам яго пражывання значыцца Адзінцоўскі раён Маскоўскай вобласці», — адзначаецца ў паведамленні ГУР Украіны.

Таксама публічнымі сталі звесткі пра іншага афіцэра, ураджэнца Крыма Мікалая Рашацілава. Абодва яны адносяцца да 45-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ПДВ Расіі.

Агулам, па звестках украінскіх разведчыкаў, афіцэры 45-ай брыгады падрыхтавалі больш за 100 снайпераў, дыверсантаў і спецыялістаў радыёсувязі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Камандзірам 45-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ПДВ Расіі з’яўляецца Вадзім Панькоў, які ў свой час праходзіў службу ва Узброеных сілах Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?