30 мая Марс будзе знаходзіцца на мінімальнай адлегласці ад Зямлі за апошнія 11 гадоў. Як сцвярджаюць астраномы, пры ясным надвор'і свяціла можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам.

Getty

Сябра Кітайскага астранамічнага таварыства, генеральны сакратар астранамічнага таварыства горада Цяньцзінь Лю Цзе паведаміў, што 22 мая Марс увайшоў у перыяд супрацьстаяння і быў аддалены ад Зямлі на 76 млн км.

Пры гэтым яркасць планеты склала -2,1m. На паўднёвым усходзе небасхілу на працягу некалькіх тыдняў яшчэ можна пабачыць чырвоную кропку, перадае Сіньхуа.

Па словах астраномаў, пасля завяршэння перыяду супрацьстаяння «чырвоная планета» працягнула скарачаць адлегласць з Зямлёй, і сёння, 30 мая, наблізіцца на мінімальную за апошнія 11 гадоў адлегласць у 75,3 млн км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0