Упершыню выступ будучага гурту «Яваровы людзі» адбыўся 24 чэрвеня 2001 года ў Кітчэнэры на мультыкультурным фестывалі. Там выступалі сябры Згуртавання Беларусаў Канады, якія пасля арганізаваліся ў гурт пад назвай «Яваровы людзі». Ад пачатку і да сёньняшняга дня калектывам кіруе Віялета Кавалёва.

 «Яваровы людзі» атрымалі шмат віншаванняў з розных куткоў Канады і Беларусі, у тым ліку ад старшыні БНР Івонкі Сурвілы. Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў гурта, Івонка Сурвіла, у прыватнасьці, напісала: «Вы сталіся найлепшымі амбасадарамі нашага народу ў Канадзе. Так, як старэйшая эміграцыя захоўвала сваю мову і свае традыцыі, тады калі яны нішчыліся на Бацькаўшчыне, так вы цяпер захоўваеце нашыя каштоўнасьці для будучай вольнай Беларусі».

Сябры з баўгарскага калектыву «Igranka» падрыхтавалі танцавальнае віншаванне для юбіляраў і развучылі з гледачамі балгарскія танцы.

***

Цікавінкі з гісторыі гурта:

— Выдадзена 2 альбомы: «Іскарка-прыгаўка» і «Вырай». Рыхтуюцца да выхаду альбомы з радзіннымі і застольнымі песнямі.

— За 15 гадоў у гурце бралі ўдзел больш за 100 чалавек 

- Спеўны залаты фонд «Яваровых людзей» налічвае каля 200 песен. Многія песні выкарыстаны ў фольк-мюзікле «То-то-то», паказаным падчас 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая праходзіла ў Таронта ў 2012 годзе. Цяпер удзельнікі гурта працуюць над музычным фільмам, зьнятым па гэтым мюзікле.

— Амаль 30 чалавек бралі ўдзел у самым першым канцэрце «Яваровых людзей» у Кітчынеры ў 2001 годзе.

- У калектыве па сёньняшні дзень засталіся нязменнымі ўсяго тры ўдзельнікі гурта, якія спяваюць у гурце ад самага пачатку: Віялета Кавалёва, Валянціна Шаўчэнка і Надзея Дробіна. За 15 гадоў склад гурта ўвесь час змяняўся.

- «Яваровы людзі» запісалі 5 навагодніх відэапаштовак, якія кожны год імкліва разлятаюцца па ўсім свеце. За мінулы год відэавіншаванка набрала амаль 5 тысяч праглядаў за 2 дні.

- Гурт выступіў у 12 гарадах Канады і ЗША. Салістка гурта Аляксандра Саленік брала ўдзел у фолк-фэсце «Камяніца» пад Менскам.

- Рэпетыцыі гурту праводзяцца кожную сераду ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Таронтa. Пачатак а 6-ай вечара. У гурт прымаюцца ўсе, незалежна ад музычных і вакальных здольнасьцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0