Асобным фігурантам справы буйнога бізнэсмена Юрыя Чыжа, якія знаходзіліся пад вартай, змененая мера стрымання, паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.

Мяркуючы па яго словах, змяненне меры стрымання звязана з тым, што некаторыя абвінавачаныя пайшлі на супрацоўніцтва са следствам.

Колькі іх, на якую меру стрымання зменена заключэнне пад варту, не паведамляецца.

Нагадаем, 11 сакавіка разам з уладальнікам групы кампаній «Трайпл» Чыжом былі затрыманыя яшчэ пяць службовых асоб. Усім выстаўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?