У працэсе распрацоўкі нафтаправоднага праекту Адэса — Броды — Плоцк — Гданьск вывучаецца магчымасьць будаўніцтва адгалінаваньняў на Славакію й Беларусь.
Пра гэта надоечы паведаміў упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны па міжнародных пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Багдан Сакалоўскі ў часе выступу на міжнароднай канфэрэнцыі ў Кіеве, — паведамляе «Корреспондент.net»