31.05.2016 / 18:33

Bloomberg стала вядома пра заключаную 40 гадоў таму ўгоду паміж Саудаўскай Аравіяй і ЗША 2

Сталі вядомыя падрабязнасці пагаднення паміж ЗША і Саудаўскай Аравіяй, якое трымалася ў таямніцы 41 год. Дадзеная здзелка ў значнай ступені вызначыла прыроду адносін паміж гэтымі краінамі, адзначае Bloomberg.

Улетку 1974 года сусветны нафтавы крызіс моцна ўдарыў па эканоміцы ЗША. Акрамя гэтага, АПЕК увяла ў дачыненні Амерыкі эмбарга з-за таго, што Вашынгтон аказваў ваенную дапамогу Ізраілю ў ходзе «Вайны Суднага дня». Гэтыя фактары прывялі да абвалу рынку каштоўных папер і высокага скачку інфляцыі ў краіне. Тады міністр фінансаў ЗША Уільям Сайман і яго намеснік Джэры Парскі адправіліся ў турнэ па Блізкім Усходзе і Еўропе.

Афіцыйна гэтая паездка была прадстаўлена як шараговы тур «эканамічнай дыпламатыі» — серыя пратакольных сустрэч і банкетаў. На справе, паведамляе агенцтва, за гэтым хаваўся намер наведаць адзін горад Саудаўскай Аравіі — Джыду. Атачэнне прэзідэнта Ніксана хавала гэтую інфармацыю.

Сапраўднай жа мэтай паездкі была нейтралізацыя нафты як эканамічнай зброі. Ніксан паставіў перад дэлегацыяй задачу пераканаць варожых да Амерыкі саўдзітаў укласціся ў дзярждоўг ЗША. Правал перамоваў пагражаў падарваць фінансавае здароўе ЗША і дазволіў бы, на думку Ніксана, умацаваць свае пазіцыі ў арабскім свеце Савецкаму Саюзу.

Уільям Сайман распрацаваў базавы сцэнар дзеянняў, па якім ЗША купляюць у Саудаўскай Аравіі нафту, аказваюць ёй ваенную дапамогу і дапамагаюць з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем. Казна ЗША наўзамен атрымлівае мільярды саудаўскіх нафтадаляраў.

Як паведамляецца, кароль Саудаўскай Аравіі Фейсал ібн Абдул-Азіз Аль Сауд падчас перамоваў настаяў, што факт пакупкі Эр-Рыядам казначэйскіх аблігацый павінен застацца таямніцай. Сума ўгоды ў памеры $117 млрд стала вядомая толькі ў маі 2016 года.

Перамовы прайшлі праз дзесяць месяцаў пасля заканчэння араба-ізраільскай «Вайны Суднага дня», з-за чаго Аль Сауд асцерагаўся, што яго грошы «наўпрост ці ўскосна» патрапяць у Ізраіль (напрыклад, у форме ваеннай дапамогі, якая аказваецца ізраільцянам амерыканцамі).

Каб пайсці насустрач гэтым патрабаванням, казначэйства дазволіла Эр-Рыяду набыць свае паперы без правядзення звычайнага для такіх выпадкаў аўкцыёну. Пасля гэтых мер адсачыць прысутнасць Саудаўскай Аравіі на рынку дзярждоўгу ЗША было практычна немагчыма.

Акрамя таго, мінфін ЗША ў сваіх справаздачах пра доўг аб'яднаў Саудаўскую Аравію, Кувейт, ААЭ і Нігерыю ў радок «Экспарцёры нафты» і прытрымліваўся дадзенай практыкі 41 год.

0
цётка з вёскі / Адказаць
31.05.2016 / 21:05
журналисты, разбритесь, найдите экспертов и разъясните публике, что это значит.
0
Дзед Талаш / Адказаць
31.05.2016 / 22:32
Я мяркую, што недалёка растуць і ногі "ісламскай дзяржавы". Навошта неадукаваным арабам арганізавацца ў нейкія групоўкі ? Што робіцца, калі цывілізацыя не крочыць, а жыць хочацца, можна пабачыць ў Афрыцы - мноства узброенных груповак, якія б'юцца за грошы, і ўсё, ніякіх "дзяржаў".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру