Абвешчаны спіс фіналістаў расійскай нацыянальнай літаратурнай прэміі «Большая кніга». У спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 11 твораў.
Сярод фіналістаў Леанід Юзэфовіч з кнігай «Зімняя дарога», Людміла Уліцкая з «Лесвіцай Якава» і беларускі журналіст, што працуе ў Маскве, з кнігай «Цкаванне» («Травля»).
11 твораў рада экспертаў прэміі выбрала з 37 кніг і рукапісаў, якія ўвайшлі ў «доўгі спіс». Усяго на атрыманне прэміі ў 2016 годзе былі вылучаныя 252 творы.
***
«Травля» Сашы Філіпенкі — гісторыя журналіста, які расследуе злоўжыванні ўлады. За гэта на яго абвешчана сапраўднае паляванне. «Мне хацелася зрабіць фатаграфію нашага часу, а яна выйшла не зусім вясёлай», - прызнаецца Філіпенка.
У працы Філіпенкі нечакана ёсць і гісторыя пра панамскія афшоры, і нават віяланчэліст, але ўсё супадзення аўтар называе выпадковымі, піша тэлеканал «Дождь», рэкамендуючы кнігу для чытання ўлетку.
***
Папенька прогнозирует неминуемый крах общества потребления, рассказывает о неэффективности демократии и настаивает на необходимости изменить мир на основе православных принципов. Отвечая на вопрос журналистки, папа заявляет, что санкций не боится, никакой недвижимости за границей у него нет, а единственное его богатство — Русь. Дети смеются. Мама становится хмурой.
цытата з кнігі
***
Саша Філіпенка нарадзіўся ў Мінску ў 1984 г. Вучыўся ў ЕГУ, працаваў на тэлеканале «Дождь». Аўтар рамана «Былы сын», у якім распавядаецца пра Мінск у 1999-2010 гг. Гісторыя пачынаецца ад трагедыі на Нямізе ў маі 1999 г. і сканчаецца Плошчай-2010.
***
Імёны ўладальнікаў прэміі будуць абвешчаныя не пазней за 10 снежня 2016 года. Лаўрэат першай прэміі атрымае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 3 мільёнаў расійскіх рублёў, другі — паўтара мільёна рублёў, трэцяй — мільён рублёў.
У 2015 годзе першую прэмію «Большой кнігі» атрымала Гузель Яхіна за раман «Зулейха расплюшчвае вочы», у якім распавядаецца пра высылку ў 1930-я гады ў Сібір татарскай жанчыны.