30 мая ў Каўнаскую клініку з дзіцячага садка ў мястэчку Эжарэліс быў дастаўлены малалетні хлопчык, якога ў руку ўкусіла змяя.

Delfi

Хлопчык пацярпеў у дзіцячым садку. Кіраўнік дзіцячай клінікі прафесар Рымантас Кевалас сказаў, што дзіця выходзіць на сваё.

«Змяя ўкусіла дзіця за палец левай рукі. Гэта была гадзюка, у Літве іншых няма. Пасля ўкусу змяі рука апухла і пасінела. Напухласць патроху спадае, бо ўвялі спецыяльную сыроватку, процітруту. Усё лепшае, думаю, праз некалькі дзён зможам адпусціць хлопчыка дадому», — сказаў Кевалас.

Укус гадзюкі рэдка калі бывае смяротны. Звычайна ў выніку з'яўляецца запаленчая рэакцыя, разбурэнне крывяных цельцаў, хваравітае запаленне з пашкоджаннем лімфавузлоў, але пры лячэнні ў стацыянары праз некалькі дзён пацярпелы здаравее.

Прагназуюць, што ніякіх наступстваў у будучыні не будзе, бо дзіцяці своечасова аказалі дапамогу. «Вельмі добра, што выхавацелька адразу ж даставіла дзіця ў бальніцу», — сказаў Кевалас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?