Праўда, большасць з экспанатаў была раскрадзеная яшчэ напрыканцы 80‑х гадоў. У асноўным махляры, збольшага самі супрацоўнікі музеяў, цікавіліся ардэнамі і медалямі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
‑ Па ўсіх фактах праводзілася расследаванне, былі ўзбуджаныя крымінальныя справы некаторых нават умоўна асудзілі. А па некаторых справах следчыя дзеянні пакуль працягваюцца, — сказаў В.Кураш.
Усяго ж падчас інвентарызацыі камісія Мінкульта не далічылася 2 743 экспанатаў. А агульная лічба каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў беларускіх музеях складае 2 мільёны 857 тысяч 700 адзінак, паведаміў чыноўнік.