Паводле яго інфармацыі, у межах акцыі пройдуць круглыя сталы ў медыцынскіх і адукацыйных установах сталіцы, «антытытунёвая дыскатэка» ў клубе «Макс‑шоу», канферэнцыі, выстава дзіцячага малюнка, свята «Спартландыя», лёгкаатлетычны крос і іншыя мерапрыемствы.
Паводле слоў І.Тарашкевіча, у Мінску курыць 51% дарослага насельніцтва.
«Але гэтая акцыя павінна быць скіравана на дзяцей і падлеткаў, « — зазначыў І.Тарашкевіч.
Так, даследаванні паказалі, што сярод вучняў 1—4‑х класаў курыць 1%, 5—8‑х — 15,2%, старэйшых класаў — да 30%.