Палкоўнік Руслан Касыгін прызначаны начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Беларусі.

Гэта прадугледжана прэзідэнцкім указам нумар 183.

Заходняе камандаванне мае штаб у Гродне, усяго ў структуры Мінабароны два камандаванні (другое мае штаб у Барысаве).

Чым адметны Руслан Касыгін? Украінскія СМІ летась празвалі яго «адэптам рускага свету», вывучыўшы старонку ў «Аднакласніках». Там Касыгін з радасцю адзначаў, што «Крым у нашых руках».

Касыгін нарадзіўся ў 1968 годзе ва ўкраінскай Ялце. Скончыў Чалябінскае танкавае каманднае вучылішча (1989) і быў размеркаваны ў Беларусь. Да апошняга часу ён быў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?