Цырымонія развітання з Андрэем Турам адбудзецца 2 чэрвеня ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, паведамілі БелаПАН у прыёмнай факультэта маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва БНТУ, дзе Тур працаваў у апошнія гады.

Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 12.00 у актавай зале навучальнага корпуса №11 па вуліцы Багдана Хмяльніцкага.

Вядомы беларускі эканаміст Андрэй Тур памёр 31 мая на 63-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы. З 1995 па 2011 гады ён працаваў намеснікам міністра эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?