Расійскі ўрад вырашыў змякчыць прадуктовае эмбарга. У Расію можна будзе везці мяса буйной рагатай жывёлы і птушкі, а таксама свежую і сушаную гародніну, прызначаную для вытворчасці дзіцячага харчавання, гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі павінна пацвердзіць мэтавы характар уўвозу прадуктаў, а для гэтага яму неабходна распрацаваць парадак пацверджання мэтавага ўвозу.

У канцы мая прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ён даручыў падрыхтаваць прапановы па падаўжэнні забароны на імпарт прадукцыі з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расіі з-за анексіі Крыма і канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Прычым забарона будзе ўведзеная не на год, а адразу да канца 2017 года.

Да гэтага аб падаўжэнні санкцый супраць Расіі заявіў брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран. Краіны Захаду ўвялі ў асноўным фінансавыя санкцыі супраць некаторых расіян і расійскіх кампаній.

Расія са жніўня 2014 года забараніла імпарт прадукцыі з ЗША, ЕС, Аўстраліі, Нарвегіі і Канады. Паступова санкцыі былі пашыраныя на іншыя краіны, уключаючы Албанію, Чарнагорыю і Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?