Эксперты Музея археалогіі Лондана знайшлі 400 пакрытых воскам драўляных таблічак, з дапамогай якіх вялі перапіску жыхары рымскай Брытаніі.

Тут і ніжэй фота: MOLA

Знаходка зробленая падчас земляных работ у фінансавым цэнтры Лондана на месцы будпляцоўкі для новай штаб-кватэры кампаніі Bloomberg.

З гэтых таблічак археолагам на дадзены момант удалося расшыфраваць 87 штук.

На адной з іх стаіць дата: 8 студзеня 57 года нашай эры. Гэтая таблічка, як кажуць навукоўцы, з'яўляецца самым старым рукапісным дакументам, якія адносяцца да гісторыі Лондана.

Яшчэ адна таблічка, на думку археолагаў, адносіцца да 65-80 гадоў нашай эры. На ёй пазначаны адрас: «Лондан, Магонціусу» - гэта самая старая згадка горада, які рымляне называлі Ландыніумам.

Таблічкі ўяўляюць з сябе дзелавую карэспандэнцыю: іх аўтары просяць аб розных пазыках, напрыклад, вярнуць даўгі або выдаць крэдыты.

Мяркуючы па гэтых таблічках, у той час Лондан засялялі прадпрымальнікі і салдаты — у асноўным выхадцы з Галіі і басейна ракі Рэйн.

Таблічкі былі знойдзеныя на дне ракі Уолбрук, рэчышча якой цяпер праходзіць па падземных тунэлях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?