З 27 красавіка ў Беластоку, пасьля 4-гадавога перапынку, у FM-этэр (105,5) вярнулася радыё «Рацыя». Гэта, бадай, адзінае ў сьвеце FM-радыё, якое трансьлюе выключна беларускоўную музыку. Пакуль што «Рацыю» можна слухаць толькі ў Беластоку і ваколіцы, але пасьля таго як радыё атрымаt новую ліцэнзію (адпаведна і новыя хвалі), прыём яго стане магчымы ва ўсёй беларуска-польскай памежнай зоне – ад Горадні да Берасьця. 28 красавіка «Рацыя» ўпершыню пасьля перапынку гучала ў прамым этэры, пры мікрафоне быў беластоцкі пісьменьнік і журналіст Міхась Андрасюк. Цяпер у беластоцкім FM-этэры можна пачуць і інфармацыйную перадачу, якая рыхтуецца рэдакцыяй «Рацыі» для сярэдніх хваляў.

У літоўскім FM-этэры «Рацыя» гучыць з 22 лютага, яго рэтрасьлюе віленская станцыя «Радыё з-над Віліі» (103,8) з 20.00 па 20.30. Перадачы «Рацыя» з літоўскага боку можна чуць у Ашмянах і Лідзе.

Васіль Кроква

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0