Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына узяла кароткачасовы адпачынак і зараз знаходзіцца ў Эгіпце.

Як вядома, ёй забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і таму Ярмошына вымушана праводзіць адпачынак у іншых рэгіёнах.

Такі раньні водпуск зьвязаны з тым, што восеньню павінны адбыцца парлямэнцкія выбары, папярэдняя дата разглядаецца як 28 верасьня. Згодна з беларускім заканадаўствам, прэзыдэнцкі ўказ аб правядзеньні выбараў мусіць быць падпісаны не пазьней за тры месяцы да прызначанай даты выбараў.

Нагадаем, два гады таму Ярмошына абуралася — маўляў, другі год ежджу ў Турэччыну, паколькі Эўропа для мяне зачынена.

«І я ад гэтага шалею, паміж іншым,» ‑‑ шчыра прызналася яна тады журналістам.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0