З нагоды Дня дзіцяці, які адзначаюць ва ўсім свеце 1 чэрвеня, у польскім Сейме засядаюць дзеці і моладзь.

Тут і ніжэй фота: PAP/Paweł Supernak

Сесія гэтага года праходзіць пад слоганам «Месцы памяці — матэрыяльныя сведчанні важных для грамадскасці і нацыянальнай ідэнтычнасці падзей». Заданне маладых людзей, якія мараць пра кар'еру дэпутата, складаецца ў тым, каб выпрацаваць метады павышэння значнасці гістарычнай памяці ў грамадстве.

Спікер Сейма Марэк Кухцінскі, які разам са сваім малодшым «калегам» адкрыў пасяджэнне 1 чэрвеня, адзначыў у сваім выступе, што раней не было такога, каб дзеці маглі прыйсці ў Сейм. «Гэта знак добрых часоў і пераменаў у лепшы бок», — дадаў ён.

Упершыню Сейм дзяцей і моладзі быў скліканы ў 1994 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?