Мяне пакіньце тут, каля камення,
На лавачцы счарнелай і амшэлай,
Я застануся тут душой і целам,
Калі памру, пушчу ў зямлю карэнне,

Каб на вякі, бо тут канец дарогам,
І тут пачатак кожнае сцяжыны,
Тут месца для народзін і спачыну,
Адсюль душа лягчэй гаворыць з Богам.

Далёка па-за гэтай агароджай,
Жыве маё няўрымслівае цела,
Але душа… Яна заўжды сядзела
на лавачцы амшэлай ля Каложы.

1.06.16

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?