02.06.2016 / 14:24

Лукашэнка: Андрэй Тур зрабіў многае для ўмацавання мадэлі сацыяльна арыентаванай дзяржавы 2

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю былога намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, які памёр 31 мая на 63-м годзе жыцця.

Спачуванне зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Канстанцін Мартынецкі 2 чэрвеня на цырымоніі развітання з Андрэем Турам у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ), дзе ён працаваў апошні час.

«Андрэй Мікалаевіч прайшоў годны жыццёвы шлях, нязменна праяўляючы сябе як сапраўдны прафесіянал сваёй справы», — гаворыцца ў спачуванні кіраўніка дзяржавы.

Андрэй Тур, адзначыў Лукашэнка, «зрабіў многае для ўмацавання і ўдасканалення нацыянальнай мадэлі сацыяльна арыентаванай дзяржавы». «Высокай ацэнкі заслугоўвае яго навуковая і педагагічная дзейнасць. Андрэй Мікалаевіч унёс прыкметны ўклад у развіццё айчыннай эканомікі і навучанне маладых спецыялістаў», — гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены ў тым, што справы Андрэя Тура «стануць прыкладам плённай працы, шчырых адносін да справы, самых высокіх маральных якасцяў».

0
Ровесники / Адказаць
02.06.2016 / 16:34
Про то как турнул его почему-то не вспомнил
0
Бася / Адказаць
03.06.2016 / 17:07
ни одна директива с подачи тура ничего не изменила к лучшем в рб тнп
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру