Еўрапейскі цэнтральны банк на чарговым пасяджэнні пакінуў асноўныя інструменты сваёй крэдытна-грашовай палітыкі на ўзроўні апошніх двух месяцаў. Як паведамляе рэгулятар, базавая працэнтная стаўка захавалася на нулявым узроўні, стаўка па дэпазітах — на ўзроўні мінус 0,4%, маржынальная стаўка — на ўзроўні 0,25%.

Без змен засталася і праграма «колькаснага змякчэння» (QE) па штомесячнай скупцы рэгулятарам даўгавых аблігацый з інвестыцыйным рэйтынгам, якая на пасяджэнні 10 сакавіка была павялічана з €60 млрд да €80 млрд.

На пасяджэнні 10 сакавіка ЕЦБ панізіў стаўкі і павялічыў праграму колькаснага змякчэння на фоне дэфляцыйных рызык у еўразоне. Такім чынам рэгулятар спадзяецца стымуляваць рост еўрапейскай эканомікі і разагнаць інфляцыю да прымальнага для развітых эканомік узроўню ў 2%.

Рынак чакаў, што ключавыя паказчыкі застануцца без зменаў. Цяпер аналітыкам трэба будзе дачакацца прэс-канферэнцыі кіраўніка ЕЦБ Марыа Драгі, на якой ён, як мяркуецца, агучыць прагнозы па інфляцыі і росту еўрапейскай эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?