Каралеўскае таварыства аховы птушак Вялікабрытаніі, якое налічвае каля 1 млн сябраў, рэкамэндавала не карміць дзікіх птушак хлебам.

Паводле арганізацыі, у хлебе няма карысных рэчываў для птушыных, але яны набіваюць ім страўнік, замест таго, каб шукаць больш здаровую ежу.

Брытанія вядомая сваім трапяткім стаўленьнем да дзікай прыроды.

З мучнога птушкам можна хіба крошкі ад печыва і здобу.

А таксама пакрышаны сыр, аўсянка, мяккія яблыкі, бананы, трускаўкі, кавалкі адваранай у мундзірах бульбы, рыс і шматкі для сьняданьня.

Таксама ня варта даваць птушкам малако, арахіс і прадукты, што ўтрымліваюць ненасычаныя тлушчы.

У Каралеўскім таварыстве кажуць, што асабліва ўвесну, калі птушкі выводзяць птушанятаў, для іх вельмі важна паўнавартае харчаваньне і таму карміць іх варта. Але рабіць гэта трэба вельмі адказна.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0