Серыял пад назвай «Легіён», прысвечаны Людзям Ікс, выйдзе на экраны ў пачатку 2017 года, паведамляе The Guardian. Галоўную ролю ў серыяле выканае Дэн Стывенс, вядомы гледачам па фільме «Абацтва Даўнтан».

rickey.org

Стывенс сыграе Дэвіда Холера, сына заснавальніка Людзей Ікс Чарлза Ксаўера. У новым серыяле ў персанажа Стывенса будуць падазраваць шызафрэнію, аднак пасля даволі дзіўнай сустрэчы з іншым пацыентам Холер пераканаецца, што яго галюцынацыі могуць быць рэальнымі.

Праца над серыялам пачалася сем месяцаў таму. Стваральнікі праекту маюць намер зняць сезон з васьмі эпізодаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0