У адміністрацыі Клінцоў Бранскай вобласці пацвердзілі, што ў горад з Екацярынбурга былі перадыслакаваныя мотастралковыя войскі. Эксперты лічаць, што гаворка ідзе пра фарміраванне новай дывізіі на заходнім кірунку.

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка адміністрацыі горада Клінцы Алега Клетнага, ваенныя, якія прыбылі 30 мая, ужо размясціліся ў палявым лагеры з мінімальнай колькасцю тэхнікі і ўзбраенняў.

«Тыя воінскія фарміраванні, якія прыбываюць, будуць будаваць гарадок, сваю інфраструктуру», — адзначыў намеснік кіраўніка адміністрацыі. Ён адзначыў, што ваенныя знаходзяцца на тэрыторыі старога ваеннага гарадка ў межах Клінцаў. Колькасць ваенных і нумар падраздзялення ён не назваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?