Пяць чалавек было затрымана сёньня на цэнтральным пляцы Полацку.

Маладзёны выйшлі на плошчу з расьцяжкай «Свабоду палітвязьням», паведаміў «НН» палітык Павал Севярынец. Акцыя была прымеркаваная да дня нараджэньня прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, якому сёньня споўніўся 41 год.

Мікалая Дземідзенку, Сяргея Глінскага, Алеся Круткіна, Сакалоўскага, Каралёнка адвезьлі ў Полацкі РУУС. Найхутчэй, што ноч яны правядуць у ізалятары, а заўтра адбудуцца суды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?