Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лашын, ордэнам «За службу Радзіме» II ступені — памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны — міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Русецкі.

Акрамя таго, медалі «За працоўныя заслугі», Францыска Скарыны і ганаровыя званні прысвоены прадстаўнікам прамысловасці, пракуратуры, культуры, адукацыі і спорту.

Адзначаецца, што званні і дзяржаўныя ўзнагароды ўручаюцца «за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўную дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму, будаўнічай галіны і сельскай гаспадаркі, навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы мастацтва, культуры і спорту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?