«Дзякуй усім неабыякавым, хто паўдзельнічаў у акцыі — грошы сабраныя. Цяпер спадарыня Ніна на лецішчы, але як толькі вернецца, то адразу набудзем тэхніку і перадамо ёй», — сказала Юля Сцяпанава.
Яна дадала, што спадарыня Багінская з цяжкасьцю пагадзілася на такую дапамогу ад грамадскасці. Калі суд верне канфіскаваную ў яе маёмасць, яна зьбіраецца перадаць набытую тэхніку тым, хто мае патрэбу.
27 мая дзеці Ніны Багінскай накіравалі ў суд скаргу, дзе гаворыцца пра тое, што канфіскаваная маёмасць належыць ім. Пра гэта сведчаць і прыкладзеныя дакументы на куплю-продаж тэхнікі.
Паводле сына Ніны Багінскай Паўла, у скарзе ён адзначыў: у сям’і 7-месячнае дзіця, і пральная машына — неабходнасць.
0
0
0
0
0
0