На базе 51-й артылерыйскай брыгады прайшоў чэмпіянат Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па стральбе са штатнай зброі, піша галоўнае выданне Мінабароны краіны vsr.mil.by.

У чэмпіянаце ўдзельнічалі 8 каманд, якія прадстаўлялі Сілы спецыяльных аперацый УС, Ваенную акадэмію РБ, ВПС і войскі супрацьпаветранай абароны, вайсковыя факультэты ў цывільных ВНУ, часткі цэнтральнага падпарадкавання, 72-гі Аб'яднаны навучальны цэнтр, Заходняе і Паўночна-Заходняе аператыўныя камандаванні.

Па суме ўсіх балаў выніковыя агульнакамандныя месцы занялі: першае месца — каманда ССА, другое - каманда Ваеннай акадэміі, трэцяе - Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны.

Летась у чэмпіянаце перамаглі стралкі ВПС і СПА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?